Показаны сообщения с ярлыком Чароўная скарбонка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Чароўная скарбонка. Показать все сообщения

19 декабря 2025

Падарожжа па кнігах "Таямнічы свет дзяцінства"

 Бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком запрасілі выхаванцаў дзіцячага садка №1 у падарожжа па кнігах беларускай дзіцячай паэткі Ніны Галіноўскай, якое называлася "Таямнічы свет дзяцінства".
 Дзеткі паслухалі жартоўныя вершы пра звяроў і птушак, а затым з задавальненнем адгадвалі загадкі.
 


27 ноября 2025

Минутки писателя "Каляровыя месяцы"

Чарговая сустрэча з выхаванцамі дзіцячага садка №1 пад назвай "Каляровыя месяцы" была прысвечана 100-гадоваму юбілею беларускай пісьменніцы Клаўдзіі Каліны.
 Святлана Валер'еўна расказала дзеткам аб жыцці і творчасці Клаўдзіі Канстанцінаўны. А затым хлопчык Васілёк прачытаў ім цікавую казку "Зімовы дуб", якая вельмі спадабалася малым. 
 

16 октября 2025

Літаратурная гадзіна "З любоўю гаворым пра тату"

 Сёння ў дзіцячым садку №1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню бацькі. Гэтае свята ў нашай краіне адзначаецца 21 кастрычніка. Маленькіх сяброў мы запрасілі на літаратурную гадзіну "З любоўю гаворым пра тату".
 Вельмі многа цікавых апавяданняў і вершаў напісана пра тату беларускімі пісьменнікамі. Бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком чыталі дзеткам вершы Л. Пранчака і Н. Галіноўскай, а затым Святлана Валер'еўна прачытала цікавую гісторыю з кніжкі Л. Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-Пік" пра тое, як тата лячыў мышку.

25 сентября 2025

Паэтычны ланцужок "Пра родны край з любоўю"

Сёння мы завіталі да сваіх маленькіх сяброў у дзіцячы садок №1. Для іх мы правялі паэтычны ланцужок "Пра родны край з любоўю", які быў прысвечаны 75-годдзю знакамітага паэта Салігоршчыны Фёдара Фёдаравіча Гурыновіча.

 Дзеткі даведаліся аб жыцці і творчасці Фёдара Фёдаравіча і, паслухаўшы вершы паэта аб роднай прыродзе, сплялі прыгожы "паэтычны ланцужок", узяўшыся дружна ўсе за рукі.
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Валер'еўна прапанавала малым гульню "Збяры грыбы ў кошык".

27 мая 2025

Літаратурнае знаёмства "Сакрэты колераў вясёлкі"

 Сёння ў дзіцячым садку №1 адбылося літаратурнае знаёмства "Сакрэты колераў вясёлкі", якое было прысвечана 85-годдзю беларускага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.
 Маленькія сябры даведаліся аб жыцці і творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча .
 Святлана Валер'еўна запрасіла дзетак паслухаць цікавае апавяданне пра дзяцей "Цацкі". Затым нашы сябры пагулялі ў гульню "Так ці не?" і адказалі на пытанні.

24 апреля 2025

Паэтычныя хвілінкі "Зоркі выпалі ў бары"

 Сёння бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком завіталі да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 з паэтычнымі хвілінкамі "Зоркі выпалі ў бары". Яны вырашылі пазнаёміць дзетак з творамі беларускага паэта Васіля Зуёнка, які ў чэрвені будзе адзначаць свой 90-гадовы юбілей.
 Выхаванцы з задавальненнем паслухалі цікавыя вершыкі паэта і адказалі на пытанні.
 Напрыканцы сустрэчы малыя пагулялі ў гульню "Птушка".

27 марта 2025

Громкае чытанне Я. Пархута "Ластаўчыны дзеткі"

Сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 бібліятэкары пазнаёмілі з творчасцю беларускага пісьменніка Я. Пархуты, 95-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў пачатку сакавіка месяца. 

 Пісьменнік пісаў цікавыя казкі для дзяцей. З адной з іх хлопчык Васілёк і пазнаёміў дзетак. Ён прачытаў казку "Ластаўчыны дзеткі". Малыя з задавальненнем яе паслухалі, а затым адказалі на пытанні.

20 февраля 2025

Свята "Сцяжынкамі роднай мовы"

 

#ЧароўнаяСкарбонка

 Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком правялі свята "Сцяжынкамі роднай мовы" ў дзіцячым садку №1.

 Малыя адправіліся ў цікавае падарожжа па творах Рыгора Барадуліна. Сёлета адзначаецца 90-годдзе з дня яго нараджэння.

 Дзеткі з задавальненнем слухалі вершы пра дзяўчынку Лану, пазнаёміліся з азбукай "Вясёлы вулей", а яшчэ палічылі з дапамогай сваіх пальчыкаў кошак з верша "Колькі кошак у кашы?"

21 января 2025

Паэтычная вандроўка "Верш з усмешкаю сябруе"

 Першая сустрэча ў новым годзе з выхаванцамі дзіцячага садка №1 была прысвечана беларускаму пісьменніку Анатолю Мікалаевічу Зэкаву. Зусім нядаўна ён адзначыў свой 70-гадовы юбілей.
 Бібліятэкары і хлопчык Васілёк пазнаёмілі дзетак з зімовымі вершамі Анатоля Мікалаевіча, а таксама з вершамі пра хатніх любімцаў.
 Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню "Кошка і мышка".

24 декабря 2024

Кніжнае падарожжа "Снежныя старонкі зімніх казак"

#ЧароўнаяСкарбонка

 Наша апошняя сустрэча ў гэтым годзе з выхаванцамі дзіцячага садка №1 у межах праекта "Чароўная скарбонка" была прысвечана зімовым казкам.
 Мы запрасілі іх у цікавае падарожжа і пабывалі ў трох казачных краінах. Малыя пазнаёміліся з новымі казачнымі сябрамі: ганарлівай елачкай, хлапчуком Сяргейкам і Дзедам Марозам, а яшчэ са сняжынкай.
Дзеткі з задавальненнем паслухалі цікавыя казкі і адказалі на пытанні.

28 ноября 2024

Літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?"

 Сёння мы зноў былі ў гасцях у дзіцячым садку №1. Тут адбылося літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?" з творчасцю пісьменніка-земляка Максіма Лужаніна. У гэтым годзе мы адзначаем яго 115 -гадовы юбілей.
 Дзеткам бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з казкі "Хто робіць пагоду", падзеі якой адбываюцца ў краіне Салодкага Сну. У ёй маленькі хлопчык Міхалка сустракаецца са стыхіямі, якія адбываюцца ў прыродзе.

17 октября 2024

Свята "Пад сямейным парасонам"

‍ Сёння мы завіталі да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка № 1, каб правесці свята "Пад сямейным парасонам". Яно прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові".
‍ Для кожнага з нас бацькі - апора і сонечны свет. Яны нашы анёлы-ахоўнікі, якія па першаму запрашэнню гатовы прыйсці на дапамогу. Яны нас выслухаюць і падтрымаюць, падкажуць і прыгалубяць.
 Бібліятэкары і хлопчык Васілёк расказалі дзеткам пра Тыдзень бацькоўскай любові.

26 сентября 2024

Паэтычная вандроўка "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем"

 Сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 мы запрасілі на паэтычную вандроўку "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем", пагартаць старонкі цудоўных маляўнічых кніг Уладзіміра Мінавіча Мазго, які ў гэтым годзе адзначыў свой 65-гадовы юбілей.
 Уладзімір Мінавіч вельмі любіць пісаць для дзяцей, бо яны - самыя шчырыя і ўдзячныя чытачы.
 На вершы паэта напісана шмат песень. Асобныя яго творы перакладзены на іншыя мовы, уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі. На свяце Дня беларускага пісьменства і друку, якое сёлета праходзіла ў Івацэвічах, У. Мазго атрымаў першае месца ў намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" за кнігу "Загадка - розуму зарадка".

09 августа 2024

Экскурсия "Островок радости в океане детства "

Экскурсия "Островок радости в океане детства "
 Сегодня нежданно-негаданно у нас на пороге с самого утра появились гости. Как мы обрадовались, когда увидели малышей из детского сада №2! Они пришли на экскурсию в библиотеку, чтобы познакомиться со всеми нашими интересностями 
 А мы, конечно, этому рады! Светлана Валерьевна рассказала о библиотеке, показала наши книжки, красочные, увлекательные и интересные.

10 июля 2024

Экскурсия "Мы пришли в волшебный дом"

 А у нас сегодня опять гости: мальчишки и девчонки из детского сада №2. Для них мы провели экскурсию по библиотеке "Мы пришли в волшебный дом".
 Ребята познакомились с библиотечной куклой Васильком, который загадывал им загадки, а Светлана Валерьевна рассказала о том, что интересного есть у нас в библиотеке: красочные книги сказок, энциклопедии для малышей, книжки-игрушки, которые можно не только прочитать, но и поиграть с ними.

25 июня 2024

Громкое чтение сказки С. Бахновой "Самый красивый цветок"

Сегодня к нам в гости пришли мальчишки и девчонки из детского сада № 2.
 Библиотекарь прочитала им сказку Светланы Бахновой "Самый красивый цветок".
 Из сказки ребята узнали, что цветы нельзя рвать, так как сорванный цветок очень скоро завянет и погибнет, а еще - цветы украшают Землю и вместе с ветерком песенки поют. Медвежонок объяснил зайчику, что каждый цветок красив по-своему, что природа - это и есть самый красивый цветок, к которому нужно очень бережно относиться.

Экскурсия "Книжный город"

 Для ребят из детского № 2 прошла экскурсия по библиотеке "Книжный город".
Светлана Валерьевна рассказала малышам о библиотеке, познакомила с правилами поведения в библиотеке и обращения с книгами.
 Ребята с удовольствием отвечали на вопросы викторины "Угадай сказку".
 Нашим гостям очень понравился экологический уголок" Зеленый остров", где много интересных книжек-игрушек, которые можно почитать и поиграть с ними.

23 мая 2024

Літаратурнае асарці "Цудоўная краіна Васіля Жуковіча"

 Сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 бібліятэкары знаёмілі з творамі беларускага пісьменніка Васіля Аляксеевіча Жуковіча, які ў верасні гэтага года будзе адзначаць свой 85-гадовы юбілей. 
 Многія вершы, напісаныя Васілём Аляксеевічам, прысвечаны дзецям, іх клопатам, забавам і прыгодам, радасцям і засмучэнням, марам і жаданням.
 Хлопчык Васілёк прапанаваў малым паслухаць вершы, лічылкі, скорагаворкі.
 Святлана Валер'еўна пагуляла з дзеткамі ў гульню "Дождж", пад час якой яны спрабавалі адгадаць і паказаць сваімі пальчыкамі, які бывае дождж.

25 апреля 2024

Гучнае чытанне казкі Г. Аўласенкі "Мядзведзь і пчолы"

Сёння сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 мы пазнаёмілі з беларускім пісьменнікам Генадзем Аўласенкам.
Хлопчык Васілёк прачытаў дзеткам казку Генадзя Пятровіча "Мядзведзь і пчолы". Малыя з задавальненнем яе паслухалі і адказалі на пытанні.
Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў пальчыкавую гульню "Пчолкі". 
 


28 марта 2024

Минутки радостного чтения "Кніга шукае сябра"

У нашай бібліятэцы шмат цікавых. займальных кніг. І кожная з іх хоча знайсці сябра-чытача. Вось бібліятэкары і стараюцца пазнаёміць нашых наведвальнікаў з новымі кнігамі, якія нясуць радасць і добры настрой, а яшчэ вучаць рабіць добрыя ўчынкі.
Сёння Святлана Валер'еўна запрасіла нашых маленькіх сяброў з дзіцячага садка №2 на сустрэчу з кнігай вядомай беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах "Папяровы самалёцік".