Сёння ў дзіцячым садку №1 адбылося літаратурнае знаёмства "Сакрэты колераў вясёлкі", якое было прысвечана 85-годдзю беларускага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага.
Маленькія сябры даведаліся аб жыцці і творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча .
Святлана Валер'еўна запрасіла дзетак паслухаць цікавае апавяданне пра дзяцей "Цацкі". Затым нашы сябры пагулялі ў гульню "Так ці не?" і адказалі на пытанні.
Комментариев нет:
Отправить комментарий