Да Дня роднай мовы хлопчыкаў і дзяўчынак з аздараўленчага лагера "Непоседы" Святлана Валер'еўна запрасіла на гадзіну беларускай кнігі.
Дзеці з задавальненнем паслухалі казку вядомай беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах "Папяровы самалёцік". А затым бібліятэкар прапанавала ім паўдзельнічаць у рухомай гульні "Самалёцік".
Напрыканцы сустрэчы госці разам са Святланай Валер'еўнай зрабілі прыгожыя рознакаляровыя папяровыя самалёцікі і нават паспрабавалі адправіць іх у палёт.




