Сёння бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком завіталі да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 з паэтычнымі хвілінкамі "Зоркі выпалі ў бары". Яны вырашылі пазнаёміць дзетак з творамі беларускага паэта Васіля Зуёнка, які ў чэрвені будзе адзначаць свой 90-гадовы юбілей.
Выхаванцы з задавальненнем паслухалі цікавыя вершыкі паэта і адказалі на пытанні.
Напрыканцы сустрэчы малыя пагулялі ў гульню "Птушка".
Комментариев нет:
Отправить комментарий