Свята "Сцяжынкамі роднай мовы"

 

#ЧароўнаяСкарбонка

 Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком правялі свята "Сцяжынкамі роднай мовы" ў дзіцячым садку №1.

 Малыя адправіліся ў цікавае падарожжа па творах Рыгора Барадуліна. Сёлета адзначаецца 90-годдзе з дня яго нараджэння.

 Дзеткі з задавальненнем слухалі вершы пра дзяўчынку Лану, пазнаёміліся з азбукай "Вясёлы вулей", а яшчэ палічылі з дапамогай сваіх пальчыкаў кошак з верша "Колькі кошак у кашы?"

Напрыканцы сустрэчы дзеці адгадвалі загадкі.

Нам усім трэба любіць і шанаваць сваю родную мову, размаўляць і чытаць цікавыя беларускія творы.








Комментариев нет:

Отправить комментарий