#ЧароўнаяСкарбонка
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком правялі свята "Сцяжынкамі роднай мовы" ў дзіцячым садку №1.
Малыя адправіліся ў цікавае падарожжа па творах Рыгора Барадуліна. Сёлета адзначаецца 90-годдзе з дня яго нараджэння.
Дзеткі з задавальненнем слухалі вершы пра дзяўчынку Лану, пазнаёміліся з азбукай "Вясёлы вулей", а яшчэ палічылі з дапамогай сваіх пальчыкаў кошак з верша "Колькі кошак у кашы?"