Літаратурнае асарці "Цудоўная краіна Васіля Жуковіча"

 Сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 бібліятэкары знаёмілі з творамі беларускага пісьменніка Васіля Аляксеевіча Жуковіча, які ў верасні гэтага года будзе адзначаць свой 85-гадовы юбілей. 
 Многія вершы, напісаныя Васілём Аляксеевічам, прысвечаны дзецям, іх клопатам, забавам і прыгодам, радасцям і засмучэнням, марам і жаданням.
 Хлопчык Васілёк прапанаваў малым паслухаць вершы, лічылкі, скорагаворкі.
 Святлана Валер'еўна пагуляла з дзеткамі ў гульню "Дождж", пад час якой яны спрабавалі адгадаць і паказаць сваімі пальчыкамі, які бывае дождж.
 А напрыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем адгадвалі цікавыя загадкі з кнігі Васіля Жуковіча "Тараскаў самакат".
 







Комментариев нет:

Отправить комментарий