Традыцыйна ў дні вясновых канікул у нашай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтым годзе ён называецца "Слова кніжцы беларускай!" i прысвячаецца кнiгам на родной мове.
Сёння да нас завіталі дзеткі з дзіцячага садка №2 на літаратурную віктарыну "Калейдаскоп загадак". Бібліятэкар пазнаёміла малых з беларускім пісьменнікам Генадзем Пятровічам Аўласенкам. Ён адзначае сёлета свой 70-гадовы юбілей. Генадзь Пятровіч з вялікім задавальненнем піша як "дарослыя", так і "дзіцячыя" творы: вершы, казкі, п'есы.Святлана Валер'еўна расказала аб цікавых кнігах Генадзя Аўласенкі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе "Казкі і прыгоды для сяброў".