Свята "Пад сямейным парасонам"

‍ Сёння мы завіталі да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка № 1, каб правесці свята "Пад сямейным парасонам". Яно прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові".
‍ Для кожнага з нас бацькі - апора і сонечны свет. Яны нашы анёлы-ахоўнікі, якія па першаму запрашэнню гатовы прыйсці на дапамогу. Яны нас выслухаюць і падтрымаюць, падкажуць і прыгалубяць.
 Бібліятэкары і хлопчык Васілёк расказалі дзеткам пра Тыдзень бацькоўскай любові.
 На свяце гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра тату і маму. Малыя з задавальненнем пагулялі ў гульню "Размяркуем абавязкі". А яшчэ "напаўнялі" "чароўны куфэрак" ласкавымі словамі пра тату і маму, якія затым "ператварыліся" ў сардэчкі. Гэтыя сардэчкі дзеці вечарам падораць сваім бацькам.
Пад час гульні "Ацані ўчынак" дзеці стараліся правільна ацэньваць названыя бібліятэкарам учынкі і паказваць гэта з дапамогай выяў сонейка і хмаркі.







 






Комментариев нет:

Отправить комментарий