Літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?"

 Сёння мы зноў былі ў гасцях у дзіцячым садку №1. Тут адбылося літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?" з творчасцю пісьменніка-земляка Максіма Лужаніна. У гэтым годзе мы адзначаем яго 115 -гадовы юбілей.
 Дзеткам бібліятэкары прачыталі ўрыўкі з казкі "Хто робіць пагоду", падзеі якой адбываюцца ў краіне Салодкага Сну. У ёй маленькі хлопчык Міхалка сустракаецца са стыхіямі, якія адбываюцца ў прыродзе.
 Правялі для малых пальчыкавую гімнастыку "Хмаркі-сонейка" і пагулялі ў гульню "Прагноз надвор'я", у якой "дыктар тэлебачання" , ролю якога выконвала дзяўчынка Каця, павінен пазнаёміць тэлегледачоў з прагнозам надвор'я. Але раптам гук знікае, і яму патрэбна паведаміць інфармацыю без слоў, толькі з дапамогай эмоцый, мімікі і пантамімы.
 Выхаванцы з задавальненнем дапамаглі "дыктару" перадаць прагноз надвор'я. Усё атрымалася вельмі добра. І вось на такой прыемнай ноце і скончылася наша сустрэча.














 

Комментариев нет:

Отправить комментарий