Першая сустрэча ў новым годзе з выхаванцамі дзіцячага садка №1 была прысвечана беларускаму пісьменніку Анатолю Мікалаевічу Зэкаву. Зусім нядаўна ён адзначыў свой 70-гадовы юбілей.
Бібліятэкары і хлопчык Васілёк пазнаёмілі дзетак з зімовымі вершамі Анатоля Мікалаевіча, а таксама з вершамі пра хатніх любімцаў.
Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню "Кошка і мышка".
Комментариев нет:
Отправить комментарий