Паэтычны ланцужок "Пра родны край з любоўю"

Сёння мы завіталі да сваіх маленькіх сяброў у дзіцячы садок №1. Для іх мы правялі паэтычны ланцужок "Пра родны край з любоўю", які быў прысвечаны 75-годдзю знакамітага паэта Салігоршчыны Фёдара Фёдаравіча Гурыновіча.

 Дзеткі даведаліся аб жыцці і творчасці Фёдара Фёдаравіча і, паслухаўшы вершы паэта аб роднай прыродзе, сплялі прыгожы "паэтычны ланцужок", узяўшыся дружна ўсе за рукі.
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Валер'еўна прапанавала малым гульню "Збяры грыбы ў кошык".Дзеці вельмі хутка справілася з заданнямі, сабраўшы ў кошык тыя грыбы, якія можна ўжываць у ежу.









.

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий