Паэтычная вандроўка "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем"

 Сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 мы запрасілі на паэтычную вандроўку "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем", пагартаць старонкі цудоўных маляўнічых кніг Уладзіміра Мінавіча Мазго, які ў гэтым годзе адзначыў свой 65-гадовы юбілей.
 Уладзімір Мінавіч вельмі любіць пісаць для дзяцей, бо яны - самыя шчырыя і ўдзячныя чытачы.
 На вершы паэта напісана шмат песень. Асобныя яго творы перакладзены на іншыя мовы, уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі. На свяце Дня беларускага пісьменства і друку, якое сёлета праходзіла ў Івацэвічах, У. Мазго атрымаў першае месца ў намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" за кнігу "Загадка - розуму зарадка".
Хлопчык Васілёк пазнаёміў малых з некаторымі вершамі, скорагаворкамі, якія дзеткі нават паспрабавалі вывучыць усе разам.
Святлана Валер'еўна прачытала выхаванцам казку "Пеўнік-спеўнік", якую яны з задавальненнем паслухалі і адказалі на пытанні.
А напрыканцы сустрэчы нашы сябры адгадвалі загадкі паэта, развязваючы вузельчыкі з "загадкавага клубочка".
 












Комментариев нет:

Отправить комментарий