Сёння для выхаванцаў дзіцячага садка №1 адбылося літаратурнае знаёмства "Школа добрых чарадзеяў", прысвечанае 75-годдзю беларускага пісьменніка Міхася Паўлавіча Пазнякова.
Бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком пазнаёмілі малых з вершамі, небыліцамі і смяшынкамі пісьменніка. А напрыканцы сустрэчы дзеткі адгадвалі вершаваныя загадкі Міхася Пазнякова.







