На чарговай сустрэчы з выхаванцамі дзіцячага садка №1, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшло свята "Цудоўная родная мова".
Бібліятэкары чыталі вершы пра нашу мілагучную беларускую мову з часопісаў "Вясёлка".
Хлопчык Васілёк запрасіў пагуляць дзяцей у гульні "Назаві дрэва па лісточку", "Пазнай жывёлу па апісанні" і "Праўда і хлусня".
На прыканцы сустрэчы дзеці разгадвалі беларускія загадкі, і з заданнямі яны паспяхова справіліся.
Комментариев нет:
Отправить комментарий