Сёння ў дзіцячым садку №1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню бацькі. Гэтае свята ў нашай краіне адзначаецца 21 кастрычніка. Маленькіх сяброў мы запрасілі на літаратурную гадзіну "З любоўю гаворым пра тату".
Вельмі многа цікавых апавяданняў і вершаў напісана пра тату беларускімі пісьменнікамі. Бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком чыталі дзеткам вершы Л. Пранчака і Н. Галіноўскай, а затым Святлана Валер'еўна прачытала цікавую гісторыю з кніжкі Л. Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-Пік" пра тое, як тата лячыў мышку.







