Вучняў 6а класа мы запрасілі наведаць наш краязнаўчы куток "З куфэрка даўніны". Гэты куток незвычайны, бо яго аддзяляе ад сучаснасці вельмі шмат гадоў. Шасцікласнікам мы прапанавалі краязнаўчыя хвілінкі "Чым хата багата, тым і рада".
Святлана Валер'еўна расказала, як жылі нашы дзяды, прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку. Яна паказала рэчы, якімі карысталіся ў паўсядзённым жыцці гаспадары.