Краязнаўчыя хвілінкі "Лён-ляночак"

На беларускай зямлі з даўніх часоў сеялі лён. Нашы продкі апраналіся ў белае льняное адзенне. Яны самі выраблялі для сябе льняную тканіну. Гэты працэс быў вельмі складаны і цягнуўся амаль цэлы год.
На краязнаўчых хвілінках "Лён-ляночак" Наталля Мікалаеўна расказала сямікласнікам пра тое, як нашы продкі вырошчвалі і апрацоўвалі лён. А яшчэ паказала прылады для апрацоўкі льну, якія захоўваюцца ў краязнаўчым кутку бібліятэкі. З іх дапамогай нашы працавітыя беларусы пераўтваралі льняныя сцеблі ў прыгожыя тканыя вырабы.








Комментариев нет:

Отправить комментарий