Напярэдадні Дня беларускага пісьменства мы запрасілі ў бібліятэку вучняў 8 "А" класа на пазнавальную гадзіну "Праз стагоддзі ідзе святло". Культурнае жыццё нашай краіны ўжо нельга ўявіць без Дзён пісьменства, якія штогод праходзяць у рэгіёнах Беларусі.
Сёлета свята адбудзецца ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Наталля Мікалаеўна расказала дзецям пра гістарычна-культурную самабытнасць горада і вядомых людзях Лідчыны.
Галоўнай канцэпцыяй свята пісьменства з'яўляецца паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

