Пазнавальная гадзіна "Праз стагоддзі ідзе святло"

 Напярэдадні Дня беларускага пісьменства мы запрасілі ў бібліятэку вучняў 8 "А" класа на пазнавальную гадзіну "Праз стагоддзі ідзе святло". Культурнае жыццё нашай краіны ўжо нельга ўявіць без Дзён пісьменства, якія штогод праходзяць у рэгіёнах Беларусі.
Сёлета свята адбудзецца ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Наталля Мікалаеўна расказала дзецям пра гістарычна-культурную самабытнасць горада і вядомых людзях Лідчыны.
 Галоўнай канцэпцыяй свята пісьменства з'яўляецца паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
 На мерапрыемстве бібліятэкар пазнаёміла вучняў з некаторымі эпізодамі з жыцця і творчасці выдатных дзеячаў старажытнага пісьменства і кнігадрукавання - Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага і Міколы Гусоўскага.
 











Комментариев нет:

Отправить комментарий