Минутки радостного чтения "Кніга шукае сябра"

У нашай бібліятэцы шмат цікавых. займальных кніг. І кожная з іх хоча знайсці сябра-чытача. Вось бібліятэкары і стараюцца пазнаёміць нашых наведвальнікаў з новымі кнігамі, якія нясуць радасць і добры настрой, а яшчэ вучаць рабіць добрыя ўчынкі.
Сёння Святлана Валер'еўна запрасіла нашых маленькіх сяброў з дзіцячага садка №2 на сустрэчу з кнігай вядомай беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах "Папяровы самалёцік".
Сябры з задавальненнем паслухалі казку, а затым бібліятэкар запрасіла іх на рухомую гульню "Самалёцік".
А ці ўмееце вы рабіць папяровыя самалёцікі? Нашы госці разам з Наталляй Мікалаеўнай зрабілі іх і нават паспрабавалі адправіць у палёт.
Пачыталі і пагулялі, а самае галоўнае - дзеткі даведаліся, што кніжкі патрэбна берагчы, бо яны нашы сапраўдныя сябры.
 










Комментариев нет:

Отправить комментарий