Хвілінка пісьменніка "Сцяжынкамі дабрыні"

Хвілінка пісьменніка "Сцяжынкамі дабрыні".
Чарговая сустрэча з выхаванцамі дзіцячага садка № 1 была прысвечана беларускаму пісьменніку Васілю Хомчанку, юбілей якога адзначаўся ў студзені гэтага года.
Наталля Мікалаеўна крышачку расказала дзеткам пра жыццё і творчасць пісьменніка, а затым хлопчык Васілёк прачытаў апавяданне "Яблык".
Малыя ўважліва паслухалі апавяданне і з задавальненнем адказалі на пытанні хлопчыка Васілька.
Напрыканцы сустрэчы дзеці пагулялі ў цікавую гульню "Перадай яблык па крузе". Гуляючы ў яе, нашы маленькія сябры расказвалі аб сваіх добрых справах. Аказваецца, нашы дзеці шмат чаго ўмеюць рабіць і дапамагаюць сваім мамам і татам.
 







Комментариев нет:

Отправить комментарий