Паэтычныя хвілінкі "Колькі ў вожыка калючак"

Сёння бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком завіталі ў дзіцячы садок №1 на паэтычныя хвілінкі "Колькі ў вожыка калючак", каб пазнаёміць дзяцей з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка Казіміра Камейшы.
4 снежня пісьменнік адзначыў сваё 80-годдзе.
Лепшыя творы К.Камейшы для дзяцей сабраны ў кнізе "Крыгагром". Вось з імі і пазнаёміліся дзеці. Гучалі вершы пра першы снег, Новы год, пра падарункі.
Дзеці расказалі пра зімовыя забавы і з задавальненнем пагулялі ў "Снежкі", праўда, снежкі былі ў нас з паперы.
Для цікаўных дзетак бібліятэкары прачыталі верш "Колькі ў вожыка калючак", а яшчэ з верша "Хто лятае на мятле", яны даведаліся, што на мятле лятае не толькі Баба-Яга, але і смецце.
Дзецям спадабаліся вершы Казіміра Камейшы.




 

Комментариев нет:

Отправить комментарий