Вандроўка па кнізе Леаніда Пранчака "Мама, тата і Агата"

Сёння бібліятэкары разам з Васільком завіталі ў дзіцячы садок №1, каб запрасіць дзяцей старэйшай групы ў цікавую вандроўку па кнізе Леаніда Пранчака "Мама, тата і Агата". 11 лістапада гэтаму беларускаму пісьменніку споўнілася 65 гадоў. 
Многа твораў Леанід Іванавіч прысвяціў сваёй роднай Ляхаўшчыне, дзе ён нарадзіўся і рос, сваім працавітым землякам, якія ўмеюць ствараць сваімі рукамі прыгожыя рэчы. Васілёк пазнаёміў дзяцей з вершамі "Саматканая дзяружка", "Ручнік" і "Саламяны капялюш". Дзеці даведаліся, як у былыя гады гэтыя рэчы прымянялі.
Кожнае дзіця любіць дамашнюю жывёлу, асабліва коцікаў і сабачак. Святлана Валер'еўна прачытала верш "Непародны сабака", у якім маленькаму хлопчыку родныя падарылі сабачку, і які ён ад гэтага стаў шчаслівы.
Яшчэ дзеці паслухалі верш пра вясёлых, гарэзлівых кацянятак, які называецца "Трое смешных кацянятаў". А затым усе разам гулялі ў беларускую народную гульню "У ката".
 Дзецям спадабалася вандроўка па кнізе Леаніда Пранчака.









 

Комментариев нет:

Отправить комментарий