Свята "Няхай заўсёды будзе тата!"
21 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень бацькі. Да гэтага свята ў нашай краіне праходзіць шмат мерапрыемстваў.
Нашы бібліятэкары разам з Васільком наведаліся ў дзіцячы садок №1, каб пазнаёміць сваіх сяброў з творамі беларускіх пісьменнікаў пра тату.
Дзеткі ўдзельнічалі ў гульнях: "Спартыўны я" і "Рыбалка". У гульні "Спартыўны я" хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі свае спартыўныя здольнасці, а ў гульні "Рыбак" усе малыя справіліся з заданнем і налавілі шмат папяровых рыбак, вельмі багаты атрымаўся ў нас улоў.
Напрыканцы свята Святлана Валер'еўна пазнаёміла дзетак з мышкай, якая таксама жыве ў бібліятэцы і прачытала ім цікавую гісторыю пра мышку Пік-Пік з кніжкі Л. Рублеўскай "Прыгоды мышкі Пік-Пік".
Комментариев нет:
Отправить комментарий