Бібліятэкары разам з хлопчыкам Васільком запрасілі выхаванцаў дзіцячага садка №1 у падарожжа па кнігах беларускай дзіцячай паэткі Ніны Галіноўскай, якое называлася "Таямнічы свет дзяцінства".
Дзеткі паслухалі жартоўныя вершы пра звяроў і птушак, а затым з задавальненнем адгадвалі загадкі.




