Літаратурны карагод "КУДЫ НІ ПОЙДЗЕШ - ЦУДЫ ЗНОЙДЗЕШ"


Cёння мы прапануем вам, дарагія сябры, пазнаёміцца з беларускім дзіцячым пісьменнікам Іванам Муравейка.
 Нарадзіўся Іван Андрэевіч 100 гадоў таму на Любаншчыне ў вёсцы Таль. Першыя яго вершы выйшлі ў газеце «Піянер Беларусі». Вырашыў стаць журналістам, нават паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі, але прызвалі ў армію ў 1939 годзе. А ў 1941-м - вайна.
 У Вялікую Айчынную ваяваў, удзельнічаў у штурме Берліна. На сцяне рэйхстага пакінуў надпіс: «Іван з Беларусі». Дарэчы, так і адну са сваіх кніг назваў — «Я — Іван з Беларусі». У свой час яна выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».
 Усе свае пасляваенныя гады Іван Андрэевіч пражыў у Любані, працаваў у рэдакцыі раённай газеты і займаўся літаратурнай творчасцю. Ён напісаў шмат цікавых кніжак для дзяцей.
 У 1982 годзе пісьменніка і журналіста ўганаравалі званнем заслужанага работніка культуры БССР. Іван Муравейка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Комментариев нет:

Отправить комментарий