Падарожжа ў казку "Жыў ды быў"

Працягваюцца "Чытанкі з Пеўнікам" у дзіцячым садку №1. На гэты раз Пеўнік прапанаваў дзеткам адправіцца ў казачнае падарожжа. Казку ён выбраў вельмі цікавую - "Каза-манюка". Дзеткі ўважліва слухалі, а затым з задавальненнем гулялі ў гульню "Каго не было ў казцы?" На лэпбуку ў кішэньках яны знаходзілі карткі з малюнкамі звяроў, якія сустракаліся ў казцы. А яшчэ былі конкурсы "Хто згубіў рэчы?", "Хто адправіў тэлеграмы?", якія дзеткам вельмі спадабаліся.











 

Комментариев нет:

Отправить комментарий