Літаратурны пятачок "Залаты каласок".
У чэрвені спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага дзіцячага паэта Авяр'яна Дзеружынскага. З гэтай нагоды мы зноў наведалі нашых маленькіх сяброў з дзіцячага садка №2. Авяр’ян Сафонавіч напісаў шмат вершаў для маленькіх дзетак, многія з іх пра нашу родную прыроду: пра жывёл і птушак, пра кветкі і дрэвы. Васілёк пазнаёміў дзетак з вершамі Дзеружынскага і запрасіў пагуляць у гульню "Чараўнік". На прыканцы сустрэчы бібліятэкары прапанавалі намаляваць тое, што найбольш спадабалася децям у вершах нашага юбіляра. Малюнкі Васілёк забраў з сабою ў бібліятэку на памяць, бо наперадзе лета і мы яшчэ доўга не ўбачымся з нашымі сябрамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий