15 октября 2026

Святочны час "Для вас родныя і любімыя"

#ЧароўнаяСкарбонка
Сёння мы з задавальненнем завіталі ў дзіцячы садок №1 да сваіх маленькіх сяброў каб правесці святочны час "Для вас родныя і любімыя". Мерапрыемства прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові.
На свяце гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра тату і маму. Малыя пагулялі ў гульню "Размяркуем абавязкі", а яшчэ "напаўнялі" "чароўны куфэрак" ласкавымі словамі пра сваіх бацькоў, якія затым "ператварыліся" ў сардэчкі. Гэтыя сардэчкі дзеці вечарам падораць сваім бацькам.
Пад час гульні "Ацані ўчынак" выхаванцы садка стараліся правільна ацэньваць названыя бібліятэкарам учынкі і паказваць гэта з дапамогай выяў сонейка і хмаркі.