17 сентября 2026

Краеведческий калейдоскоп "Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілейшага за гэты край"

#КнижныйРюкзачок

Для вучняў 4"Б" класа ў бібліятэцы прайшоў краязнаўчы калейдаскоп "Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілейшага за гэты край", прысвечаны Дню народнага адзінства.

Святлана Валер'еўна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб прыгажосці нашай беларускай зямлі, аб тым, куды б ні паехаў, дзе б ты ні быў нас сустракаюць непаўторныя краявіды і нам хочацца ведаць усё болей і болей пра нашу зямлю, бо Радзіма - гэта частка нас саміх.

Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі легенды і паданні аб беларускіх гарадах, па фотаздымках архітэктурных помнікаў адказвалі ў якім горадзе ён знаходзіцца і як называецца. А напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню "Перакладчыкі".