03 сентября 2026

Мультымедыйная гадзіна " З вытокаў роднай мовы"

 

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Галоўнай канцэпцыяй свята з'яўляецца паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
Для вучняў 9 класа ў нашай бібліятэцы прайшла мультымедыйная гадзіна "З вытокаў роднай мовы". 
Вучні разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа на Касцюкоўшчыну, менавіта там у гэтым годзе пройдзе Дзень пісьменства. Даведаліся пра знакамітыя мясціны гэтага краю і вядомых пісьменніках.
Свята беларускага пісьменства вучыць нас помніць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і родную мову.