12 июня 2026

Краеведческие минутки "Ох, сэрца лянок"

#Оздоровительный_лагерь
  Лён для Беларусі не толькі традыцыйная, але і найстарэйшая сельскагаспадарчая культура. Ён апранаў і саграваў беларусаў шмат стагоддзяў. Таму зусім не выпадкова кветкі льну ўплецены ў Дзяржаўны герб краіны.
  Менавіта гэтай расліне былі прысвечаны краязнаўчыя хвілінкі "Ох, сэрца лянок", якія прайшлі ў бібліятэцы для нашых сяброў з выхаваўча-аздараўленчага лагера.
   Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, як нашы продкі вырошчвалі і апрацоўвалі лён. А яшчэ паказала прылады для апрацоўкі льну, якія захоўваюцца ў краязнаўчым кутку бібліятэкі. З іх дапамогай нашы працавітыя беларусы пераўтваралі льняныя сцеблі ў прыгожыя тканыя вырабы.