22 мая 2026

Гадзіна народных традыцый "Ад родных вытокаў"

#ЗолотойВозраст

25 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік - не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць. Мова вышыўкі, не горшая за словы, можа расказаць гісторыю беларускага народа. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў.

Да Дня ручніка ў нашай бібліятэцы прайшла гадзіна народных традыцый "Ад родных вытокаў". На яе мы запрасілі ўдзельнікаў клуба "Залаты ўзрост". Бібліятэкары расказалі аб традыцыях нашых продкаў, звязаных з ручніком. А яшчэ аб народных прыметах па яго выкарыстанню, аб значэнні вышытых на ім узорах і сімволіцы.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам з задавальненнем праспявалі песню "Ручнікі".