21 мая 2026

Літаратурнае асарці "Чараўнік з краіны маленства"

Чарговая сустрэча з выхаванцамі дзіцячага садка №1 пад назвай "Чараўнік з краіны маленства" была прысвечана 115-гадоваму юбілею вядомага беларускага  дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Маленькія сябры даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка. Святлана Валер'еўна запрасіла іх паслухаць урывак з цікавай казкі Васіля Віткі "Вавёрчына гора", а яшчэ прачытала вершы пра птушак.
А вось скорагаворкі выхаванцы не толькі паслухалі, але і ўсе разам іх паўтарылі.
Хлопчык Васілёк прапанаваў сябрам загадкі ад Васіля Віткі, якія вельмі спадабаліся малым. Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню "Карусель".