Літаратурныя пасядзелкі "Тут мая родная старонка, тут я жыву"

Сёння адбылося новае свята ў межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі "Слова кніжцы беларускай".

 У маі мы будзем адзначаць 85-годдзе беларускага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Гэтай даце мы прысвяцілі літаратурныя пасядзелкі "Тут мая родная старонка, тут я жыву".

 Удзельнікі свята - нашы сябры з лагера "Весенняя капель", - пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай У. Ліпскаму, даведаліся пра тое, што Уладзімір Сцяпанавіч доўгі час быў галоўным рэдактарам часопіса "Вясёлка".

 На свята завітаў Вася Вясёлкін - сябра часопіса. Ён пазнаёміў дзяцей з творамі Уладзіміра Сцяпанавіча і нават пачытаў апавяданне пра дзяўчынку Машу. Дзеці з задавальненнем адгадвалі Васіны загадкі. 

 Уладзімір Ліпскі 30 гадоў таму заснаваў фестываль гумару ў Аўцюках. Да нас на свята завіталі аўцюкоўцы: "Калінка" і "Каласок". Яны пазнаёмілі дзяцей з беларускімі традыцыямі і народнымі хатнімі прыладамі. "Калінка"вучыла дзяцей прасаваць бялізну качалкай і даставаць з печы бульбу ўхватам. Малыя заўзята ўзяліся дапамагаць. Было няпроста, але ўсё атрымалася. За гэта "Калінка" з "Каласком" пачаставалі дзяцей бульбай у мундзірах. Як было смачна! Асабліва з салігорскай соллю!

 



















Комментариев нет:

Отправить комментарий