Час белорусской книги «Камп’ютарныя коткі» М. Прохор

 Вучняў 1 "Б" класа Святлана Валер'еўна запрасіла на гадзіну беларускай кнігі. 

 Бібліятэкар пазнаёміла дзетак з кнігай "Камп'ютарныя коткі", якую напісала Маргарыта Пятроўна Прохар - пісьменнік, літаратуразнаўца, радыёжурналіст.

 Гэта кніга прысвечана нашым сябрам - разумным і вясёлым коцікам. Прыгоды Мусі, Тодара і іх сяброў - котак аднаго дома - цікавыя, забаўныя, нават фантастычныя. Коткі таксама жывуць у сучасным свеце і могуць валодаць камп'ютарам, нават стварыць сваю інтэрнэт-сетку "Катавічок" і разам з ёю вандраваць, сябраваць, дапамагаць.

 Святлана Валер'еўна прапанавала дзеткам паслухаць адну цікавую гісторыю з гэтай кніжачкі, якая называецца "Свята вясны". Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва паслухалі казку і адказалі на пытанні. А затым пагулялі ў беларускую народную гульню "У ката".

 







Комментариев нет:

Отправить комментарий