17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь. Яно было ўведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 верасня 1939 года з паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну.
Да гэтага свята ў нашай бібліятэцы прайшло краязнаўчае падарожжа "Мой край завецца Беларуссю", на якое мы запрасілі вучняў другіх класаў.
Святлана Валер'еўна расказала дзеткам аб прыгажосці нашай беларускай зямлі, аб афіцыйных і неафіцыйных сімвалах нашай краіны. Каб вучням было больш зразумела, гуляючы ў гульню "Згубіліся словы", дзеткі складвалі пазлы, на якіх з'явіліся: васілёк, бусел, Нацыянальная бібліятэка, - усё гэта таксама нашы беларускія сімвалы.
Нашы госці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні "Перакладчыкі", па прадмету спрабавалі пазнаць беларускую народную казку і адгадвалі загадкі.
Разам з бібліятэкарам дзеткі ўспомнілі беларускія народныя святы, гульні і знакамітых людзей нашай краіны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий