Краязнаўчае падарожжа "Вандроўкі па роднай Салігоршчыне"

Да Дня ведаў у нашай бібліятэцы прайшло краязнаўчае падарожжа "Вандроўкі па роднай Салігоршчыне".
Разам са Святланай Валер'еўнай дзеці адправіліся ў вандроўку па родным краі. Так як наша малая Радзіма - Салігоршчына, а горад Салігорск з' яўляецца нашым раённым цэнтрам, мы ўспомнілі аб узнікненні горада і зменах, якія адбыліся да яго юбілею, які адзначаўся зусім нядаўна.
Шмат рэк назвалі нашы госці, якія ёсць на Салігоршчыне. Некаторыя з іх далі сваю назву вёскам.
Адно з галоўных багаццяў нашай краіны - лес. Бібліятэкар прапанавала дзеткам пагуляць у гульню "З якога дрэва лісток". Расказваючы пра дрэвы, вядучая нагадвала аб тым, што многія дрэвы далі назву вёскам нашай Салігоршчыны. Таксама мы ўспомнілі пра назвы навакольных вёсак: Акцябр, Першамайск, Мазалі, Рожан.
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Валер'еўна расказала легенду аб узнікненні пасёлка Красная Слабада.








 

Комментариев нет:

Отправить комментарий