Чарговая сустрэча з выхаванцамі дзіцячага садка №1 была прысвечана святкаванню Тыдня роднай мовы. Для кожнага чалавека родная мова самая любая, самая мілагучная і самая прыгожая. Таму патрэбна любіць і шанаваць яе, спяваць і гуляць, размаўляць і чытаць на сваёй роднай мове.
Дзеці з задавальненнем слухалі вершы пра хатніх і пералётных птушак, а таксама пра тых, якія застаюцца зімаваць. Напрыканцы сустрэчы пагулялі ў гульню "Бусел".
Комментариев нет:
Отправить комментарий