Сёння нашы бібліятэкары наведаліся зноў да сваіх маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 і падрыхтавалі літаратурна-пазнавальныя хвілінкі "Для дзетак-чамучак".
Святлана Валер'еўна пазнаёміла іх з зімовымі вершамі беларускага пісьменніка Валянціна Антонавіча Лукшы, 85-гадовы юбілей якога мы адзначаем у гэтым годзе.
Нашы маленькія сябры расказалі, якія падарункі яны мараць атрымаць ад Дзеда Мароза.
Напрыканцы сустрэчы разам з Васільком малыя пагулялі ў гульню "Мароз".
Наша наступная сустрэча ўжо ў новым годзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий