Літаратурнае знаёмства "Дзядуля Якуб - для шчаслівай дзетвары".

Сёння ўсе беларусы святкуюць дзень народзінаў Якуба Коласа. 140 гадоў, вельмі прыгожая лічба. 
 Наша бібліятэка таксама прымае ўдзел у гэтым святкаванні. Для нашых маленькіх сяброў з дзіцячага садка №1 мы падрыхтавалі літаратурнае знаёмства "Дзядуля Якуб - для шчаслівай дзетвары".
 Бібліятэкары пазнаёмілі слухачоў з мясцінамі, дзе нарадзіўся і жыў маленькі Кастусь, які вырас і стаў беларускім песняром Якубам Коласам. Гучалі вершы пра родную старонку паэта. Святлана Валер'еўна разам з Васільком расказалі пра дзяцінства Коласа, якое прайшло сярод прыгожых краявідаў ракі Нёман.
Васілёк ведае, што нашы сябры вельмі любяць гуляць. Таму ён запрасіў іх на гульню “Гусі ляцяць”. А яшчэ паслухалі цікавую казку "Два зайцы" і развіталіся ў добрым настроі. Да наступнай сустрэчы!






 

Комментариев нет:

Отправить комментарий