#ЧароўнаяСкарбонка
Да Дня маці ў дзіцячым садку №1 прайшлі літаратурныя хвілінкі "Усё светлае - ад сонца, усё добрае - ад маці". Гэты дзень адзначаецца для таго, каб яшчэ раз выказаць мамам сваю любоў і павагу.
Мама... Якое гэта простае і адначасова дзіўнае слова для кожнага з нас!.. Самае цёплае, самае простае, самае добрае. Для любога з нас мама самая прыгожая, самая пяшчотная, самая любімая, самая лепшая і яшчэ шмат разоў самая-самая-самая...
Хлопчык Васілёк чытаў дзеткам цікавыя вершы пра маму, а малыя расказвалі пра сваіх матуль, якiя яны прыгожыя і добрыя, а яшчэ аб тым, якія смачныя стравы ўмеюць гатаваць. А затым усе разам зрабілі з рамонкавых пялёсткаў "Кветку дапамогі маме".
Комментариев нет:
Отправить комментарий