Паэтычныя хвілінкі "Каб кожны Панчанку пачуў".

23 жніўня мы адзначылі 105-гадовы юбілей з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
У нашай бібліятэцы з нагоды гэтай памятнай даты прайшлі паэтычныя хвілінкі "Каб кожны Панчанку пачуў". У мерапрыемстве прымалі ўдзел аматары беларускай паэзіі. Вядучыя знаёмілі з жыццёвай і творчай біяграфіяй Пімена Емяльянавіча, чыталі вершы паэта. Асабліва шмат гучала твораў ваеннай пары. Як вядома, паэт быў франтавым карэспандэнтам Бранскага, Заходняга, Калінінскага і Паўночна-Заходняга франтоў. У апошнія два гады вайны служыў у Іране і стварыў першы ў беларускай літаратуры зарубежны цыкл з дваццаці двух высокамастацкіх твораў.
Haйвышэйшыя iдэaлы пaэтa — пpaўдa, cyмлeннacць, чaлaвeчнacць і галоўнае - любоў да роднай мовы.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара…
Цудоўны лірык, чалавек слова і справы, Пімен Панчанка пакінуў пасля сябе вельмі багатую спадчыну.
Дарагія чытачы, аматары беларускай паэзіі, чакаем вас у нашай бібліятэцы.  Чытайце вершы Панчанкі, шануйце родную мову!
 




Комментариев нет:

Отправить комментарий