Этнаграфічнае свята "Беларусь - мая зямліца, мой выток, мая крыніца"
Сёння мы разам з выхаванцамі аздараўленчага лагера "Наследники" адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне нашых продкаў. Мы завіталі ў сялянскую хату, дзе нас з хлебам-соллю сустрэлі Гаспадар з Гаспадыняй. Яны расказалі нам шмат цікавага пра тое, як жылі нашы дзяды, прадзеды,чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку.
Дзеці разам з Гаспадыняй паспрабавалі паставіць у печ чугунок з бульбаю, прасавалі рушнік з дапамогай качалкі і валка. Гаспадар расказаў, як з гліны раней рабілі посуд, і прапанаваў дзецям гульню "Гарлачык".
А яшчэ адгадвалі беларускія загадкі і паглядзелі, якія прыгожыя рэчы захоўваюцца ў куфары нашай Гаспадыні.
Даведаліся, як і калі беларусы выкарыстоўвалі ручнікі, і самі паспрабавалі злажыць паззл "Ручнік". Цяжкая гэта аказалася справа!
А мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што няма нічога найсмачнейшага, чым беларускі чорны хлеб ды пасыпаны соллю! Ні кавалачка не засталося!
Нясем сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках,
Шануем песню матчыну –
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий