Вось і падышоў да канца наш сумесны з дзіцячым садам №1 праект "Беларускія паэты - дзецям". Было шмат цікавых сустрэч і знаёмстваў. Разам з нашымі маленькімі сябрамі мы і самі даведаліся шмат новага. А галоўнае - мы знайшлі новых добрых сяброў.
Дзеткі - вялікія малайцы! З заданнямі справіліся выдатна. І за гэта атрымалі сапраўдныя медалі.
А бібліятэкары яшчэ раз паказалі "тэатр на далоні" - казку Максіма Танка "Жук і слімак".
Комментариев нет:
Отправить комментарий