Працягваецца святкаванне юбілеяў беларускіх песняроў Купалы і Коласа. На гэты раз нашы бібліятэкары наведаліся ў дзіцячы садок №1, каб пазнаёміць нашых маленькіх сяброў з жыццём і творчасцю Янкі Купалы.
Святлана Валер'еўна прапанавала дзеткам
паэтычныя замалёўкі "З сонцам пад руку". Разам з лялькай Васільком дзеткі знаёміліся з казкамі і вершамі Купалы. Васілёк чытаў, а яны ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні.
А яшчэ гулялі ў гульні "Друкавальная машынка" і ""Падкажы слоўца".
Комментариев нет:
Отправить комментарий