Паэтычная хвілінка "На вясёлкавым кані"

Паэтычная хвілінка "На вясёлкавым кані".    
Сёння адбылася чарговая сустрэча ў межах праграмы "Чароўная скарбонка"! Дзеткі з дзіцячага садка №1 сустракалі гасцей: Святлану Валер'еўну і бібліятэчнага хлопчыка Васілька.
 У гэтым годзе адзначаецца 110-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка. Ён напісаў для дзетак вельмі цікавыя казкі.
 А наш Васілёк вырашыў пачытаць нашым маленькім сябрам адну з іх - "Конь і леў". Казка спадабалася, і бібліятэкары запрасілі гледачоў на тэатралізаванае прадстаўленне "Тэатр на далоні".  Малышы ўбачылі казку М. Танка "Жук і слімак". З задавальненнем паглядзелі казку, адказалі на пытанні і нават пагулялі з лялькамі. 
 












Комментариев нет:

Отправить комментарий