Вернисаж детского рисунка "Чытаем, фантазіруем - малюем!"

 Вернісаж дзіцячага малюнка "Чытаем, фантазіруем - малюем!"
У студзені мы расказвалі вам, дарагія сябры, як нашы бібліятэкары разам з Васільком наведаліся ў дзіцячы садок №1 і пазнаёмілі дзетак з творчасцю беларускага песняра Якуба Коласа.
Святлана Валер'еўна паказала факсімільнае выданне кнігі Я. Коласа "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", але шкада, што кніга без ілюстрацый. І вось тады нашы маленькія сябры прапанавалі Васільку, што яны самі стануць ілюстратарамі гэтай кнігі. І слова сваё стрымалі. Палюбуйцеся, якая атрымалася прыгажосць!
 




Комментариев нет:

Отправить комментарий