Літаратурнае падарожжа "У родным слове цэлы свет"

Сёння Святлана Валер'еўна разам з Васільком адправіліся ў госці ў дзіцячы садок №1. Чарговая сустрэча была прысвечана Дню роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага. Цудоўнае свята! Для кожнага чалавека родная мова самая любая, самая мілагучная і самая прыгожая. А кніжкі на роднай мове самыя цікавыя! І гэта праўда.
 Дзеці пераканаліся ў гэтым пасля таго, як Васілёк запрасіў усіх у літаратурнае падарожжа "У родным слове цэлы свет". Бібліятэкары пазнаёмілі нашых маленькіх сяброў з творчасцю класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Паслухалі вершы і забаўлянкі, адгадвалі загадкі дзеда Васіля і нават пагулялі ў гульню "Карусель", якую таксама прыдумаў Васіль Вітка.
 






Комментариев нет:

Отправить комментарий